Раней у Менску не хацелі працаваць за $ 600, а цяпер...


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGd0gxT2tNdnRNQjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На біржы працы цяпер выбірае працадаўца, а не работнікі, як было раней. Памер заробку, таксама як і нават магчымасць працы па спецыяльнасці ўжо не адыгрываюць такога вялікага значэння.Беспрацоўных становіцца ўсё болей. Згодна з афіцыйнай статыстыкай колькасць тых, хто застаўся без працы вырасла за каляндарны год амаль у 1,5 разы і на ўліку сёння 75 тыс. чалавек. Гэта крыху болей за 1 % працаздольнага насельніцтва. Але такая лічба насамрэч далёкая ад рэчаіснасці.

«Улічваюцца толькі тыя, хто зарэгістраваны афіцыйны ў якасці беспрацоўнага, адпаведна, статыстыка не адлюстроўвае рэальны ўзровень беспрацоўя ў нашай краіне, – гаворыць эканаміст Антон Болтачка. – Найбольш адпаведны паказнік у гэтай сферы – гэта апытанні хатніх гападарак, якое паказваюць, што людзі сапраўды без працы. На жаль, не ўсе гэтыя апытанні ў адкрытым доступе. Але там лічбы больш адэкватныя і сапраўды, нашмат большыя, чым афіцыйна зарэгістравана».

Сітуацыю, якая цяпер склалася адмыслоўцы называюць «рынкам працадаўцы». Яшчэ год таму працаўнікі маглі дыктаваць свае ўмовы – памер заробку, зручнае парцоўнае месца ці шырокі сацыяльны пакет былі аргументам пры працаўладкаванні. Сёння ж апошняе слова за наймальнікам.

«Цяпер нашмат прасцей знайсці нейкага супрацоўніка на пэўную пазіцыю, – распавядае дырэктар кансалтынгавай кампаніі Fox Hunt Дзяніс Гурленя. – Плюсам зʼяўляецца і змяншэнне заробкавых чаканняў тых, хто шукае працу. Калі, напрыклад, мне раней было складана знайсці супрацоўнікаў з заробкам 500-600 долараў. То цяпер людзі гатовыя працаваць і за 300 і за 200 долараў».

Паводле Міністэрства працы, на аднаго беспрацоўнага цяпер ёсць каля 0,7 вакансіі, а прапанова сярэдняго заробку не перавышае Br 5 млн. Не самы лепшы час для працаўладкавання. Каб мець поспех у такой сітуацыі, варта памятаць пра самыя важныя моманты.«Пошук працы – гэта таксама праца. Гэта асноўны момант, які неабходна разумець. Бо тое, як людзі падыходзяць да пошуку працы – для мяне, як працадаўцы прамы паказнік таго, як ён будзе праяўляць сябе на працоўным месцы. Калі чалавек не імкнецца пачытаць нешта загадзя пра фірму, у якую жадае ўладкавацца, скласці пісьменна рэзюмэ, без арфаграфічных памылак, знайсці нармальны фотаздымак, але не з сацсетак», – тлумачыць Дзяніс Гурленя.Таксама ў выданні: Інфляцыя не запавольваецца, але рубель умацоўваецца ў дачыненні да долара.