Раней гэта ўмела кожная жанчына, а цяпер – адзінкі


У філіяле Веткаўскага музею беларускіх традыцыяў і стараабрадніцтва, што ў Гомлі, кожны ахвочы можа навучыцца традыцыйнаму майстэрству ткацтва.

Сёлета летам у адмысловым гуртку ў музеі навучаліся ткаць дзеці. Падчас заняткаў дзеці спачатку рабілі нітку. Для гэтага мялі воўну. Потым яе з дапамогаю верацяна скручвалі ў доўгую нітку. Кульмінацыйным момантам заняткаў сталася праца за ткацкім станком.