Раман на заклад Юрыя Станкевіча


«Неяк ён завітаў да мяне і кажа: ты пішаш шмат пра што, тэмы розныя, а пра каханне ты, пэўна, не можаш нічога напісаць. У цябе каханне абмяжоўваецца чыстай фізіялогіяй. Якраз такая спёка стаяла, і я кажу: давай на заклад, што напішу».

Невялікі раман узнік усяго за тры тыдні. Пісьменнік прызнаецца, што гісторыя на 90 адсоткаў аўтабіяграфічная, яна адбылася ў далёкія студэнцкія часы, але ў творы ёсць паралелі з сучаснасцю. І ўсё ж, ведаючы аўтара, наўрад ці можна разлічваць на рамантычнае сентыментальнае чытво.ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ, ВЫДАВЕЦ:

«Я думаю, што сентыментальнасцю тут і не патыхае. І добра, сентыментальных пісьменнікаў у нас досыць, а вось такіх несентыментальных у нас мала».

Апроч раману, у кнізе дзве аповесці ранейшых гадоў – «Эрыніі» і «Песня пра Леніна», а таксама некалькі апавяданняў. Гэта ўжо пятая кніга Юрыя Станкевіча, што выйшла ў «Галіяфах». Выдавец Зміцер Вішнёў зрабіў яе асабліва прыгожаю, у цвёрдай вокладцы, бо ўпэўнены: яна галоўны прэтэндэнт на прэмію Гедройца.Іншыя тэмы: дуэт «Berta & Piano» ў клубе «Графіці»; гарадзенскі гурт «Дзецюкі» прэзентаваў на старонцы Tuzin.fm песню пра Тадэвуша Касцюшку.Аляксандра Дорская, Марыя Арцыбашава, Ірына Дарафейчук