Райтшустэр: Пуцін зрабіў больш сучаснымі метады КДБ і Штазі


Старыя метады КДБ, Штазі, і Пуцін іх крыху нібыта зрабіў больш сучаснымі. А нічога новага няма. Толькі тупасць і слепата на Захадзе, мы забылі сваю гісторыю, што мы развучыліся гэта раскусіць, як мы маглі гэта рабіць дзесяцігоддзямі падчас халоднай вайны.

«Белсат»: Дык а што канкрэтна адбываецца?Борыс Райтшустэр: Адбываецца шмат чаго. Гэта ідзе ад шэрагу такіх спецназаўцаў, якія пад прыкрыццём адзінаборстваў тут працуюць. Гэта 250-300 чалавек. Гэта моцная праца з арганізацыямі, якія настроеныя супраць сістэмы ў Нямеччыны, асабліва гэта тычацца крайне правых.

Вельмі шмат ускосных доказаў таго, што ідзе падтрымка правых партыяў як «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD). Ідзе старая традыцыйная праца з левай партыяй, якая раней называлася «Сацыялістычная адзіная партыя Нямеччыны». Ідзе праца з палітыкамі, але і па ўсіх іншых франтах. Усё, каб дэстабілізаваць нашую сістэму.

Думаю, Пуцін лічыць, што Захад супраць яго вядзе схаваную вайну, ёсць такая ўжо не зусім сурʼёзная ацэнка сітуацыі. Ён мяркуе, што Захад днём і ноччу толькі думае пра тое, як зрынуць Пуціна. Думае, што ва Украіне гэта ўсё былі выключна амерыканцы. І што маўляў «яны мяне атачылі, яны стараюцца мяне падарваць пад сценамі Крамля, ну-ка я тым жа адкажу». На яго меркаванне, думаю, гэта такая абарончая вайна. Толькі ён вельмі моцна пераацэньвае ўплыў Захаду на Расею.Размова цалкам – у відэа вышэй.