Рахунак за мабільны – Br 549. Зноў інтэрнэт-трафік! Як вярнуць грошы?


Спадар Зміцер вярнуўся з сямейнага адпачынку з велізарным мінусам на балансе – у роўмінгу ён нібыта выдаткаваў больш за 50 Мб інтэрнэт-трафіку, за што Velcom выставіў рахунак на суму больш за Br 200. Мужчына сцвярджае, што адключыў у тэлефоне перадаванне дадзеных і ўсе абнаўленні ды карыстаўся толькі бясплатным wi-fi.

Справаздачы пра наведаныя сайты Зміцер не атрымаў:

«Выбарачны аналіз – а ў іх ёсць што аналізаваць – паказаў пераважна зварот да адрасах, якія належаць Google, а таксама «Вконтакте», які на Украіне, дзе я быў, проста «забанены»!»

У прэс-службе аператара ўдакладнілі: «Абаненты Velcom у роўмінгу карыстаюцца мабільным інтэрнэтам у канчатковым выніку менавіта праз сетку Velcom. І забароны, усталяваныя ў іншых дзяржавах на наведванні тых ці іншых рэсурсаў, на нашых абанентаў не распаўсюджваюцца». Сістэма білінгу працуе дакладна, а вось смартфон проста мог актыўна абнаўляцца сам.

Улічваючы доўгатэрміновую супрацу з кліентам, мабільны аператар вырашыў вярнуць Змітру палову запазычанасці. Каб не трапіць у пастку абнаўленняў, адмыслоўцы рэкамендуюць адключыць або перавесці ў рэжым працы «па запыце» праграмы, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме (напрыклад, мэйл-кліент).

Глядзіце парады экспертаў, як абараніць сябе ад непрадказальных выдаткаў на мабільную сувязь у роўмінгу (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: