Dэвайс Рабаванне ад «Volvo»


Шведскі канцэрн «Volvo» прапанаваў дабываць электрычнасць для розных тыпаў электракараў за кошт усіх удзельнікаў руху і назваў уласны канцэпт Highway Robbery – «рабаванне на аўтастрадзе». Яго сутнасць у стварэнні адмысловых водагенератараў на дарозе, якія за кошт праезду па ім аўтам будуць вырабляць энергію. Шведскі канцэрн зʼяўляецца адным з лідараў рынку сярод пастаўшчыкоў гібрыдных аўтамабіляў з зарадкай акумулятараў ад звычайнай электрасеткі. Больш за тое, кампанія будзе прапаноўваць гібрыдныя версіі для кожнай сваёй новай мадэлі па меры рэалізацыі праграмы поўнага абнаўлення аўтамабільнага шэрагу. Да 2019 года Volvo прадставіць цалкам электрычны аўтамабіль, створаны на модульнай архітэктуры.

Тэгі: 
Каментары