Пяць шлюбаў Яўгена Крыжаноўскага: развод – свята ці страта?


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

У нашай краіне распадаецца кожны другі шлюб (паводле статыстыкі, на 1000 шлюбаў прыпадае 506 разводаў).

  • Чаму ў паловы параў, што афармляюць стасункі афіцыйна, не атрымліваецца жыць у каханні і згодзе, пакуль смерць не разлучыць іх?
  • Каму разводы даюцца цяжэй – мужчынам ці жанчынам?
  • А хто святкуе не толькі шлюбы, але і разводы?
  • Калі варта разводзіцца, а дзеля чаго – захоўваць шлюб?

Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Развод: страта ці свята?»

У нашай студыі – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Яўген Крыжаноўскі. А таксама ў выданні даведаецеся, што думаюць дзеці і жонкі Яўгена Крыжаноўскага пра яго рэпутацыю мнагажэнца і якія стасункі выбудаваліся з былымі сем’ямі?

Гераіня выдання – спявачка Берта, якая святкавала свой развод!

А псіхолаг Аксана Ткачук, раскрые сакрэт – чаму адбываецца так шмат разводаў, калі варта ратаваць адносіны, а калі не і ці нармальна сябраваць сем’ямі з былымі мужамі ды жонкамі?

Кажуць, што прычыны разводаў – такія самыя, як і шлюбаў. Ці вы згодныя? Як перажываліся вашыя разводы? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.