Кожны з нас Пятро Машэраў: беларускі герой ці савецкая марыянетка?


Толькі адзін беларускі палітык можа цягацца ў плане вядомасці з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта – Пятро Машэраў, што кіраваў савецкай Беларуссю 15 год. Палітык быў настолькі папулярным, што і сёння пра яго памятаюць, бадай, усе жыхары постсавецкай прасторы за 50.

Пры Машэраве ў Беларусі адбывалася меліярацыя Палесся, што здорава нашкодзіла клімату ўсёй Усходняй Еўропы. Таксама пры ўдзеле палітыка быў знесены гістарычны цэнтр Менску. Ці вінаваты Машэраў у гэтых памылках? Што добрага зрабіў палітык для Беларусі і за што яго так любяць?

Напярэдадні раптоўнай гібелі Машэраў паведаміў блізкім, што ад’язджае на павышэнне ў Маскву. Ці мог такі папулярны палітык мог узначаліць СССР пасля Брэжнева і Андропава? Ці здарылася б тады перабудова, ці разваліўся б саюз? Але мы на гэтыя пытанні не адкажам, бо 4 кастрычніка 1980 года палітык гіне ў аўтакатастрофе.

Упершыню ў гісторыі ТБ у межах ток-шоу «Кожны з нас» пра гэта ўзгадваюць усе ключавыя ўдзельнікі гістарычнай аварыі.

У межах ток-шоу «Кожны з нас» гучаць галасы калег Пятра Машэрава, яго сучаснікаў і сваякоў.

Глядзі таксама
Каментары