ПраСвет Пуцін збірае хаўруснікаў. Украіна замінае кааліцыі. Хто больш згубіў пасля 13.11? Госць – эксперт па тэрарызме


Пуцін збірае хаўруснікаў

Тэрарысты зрабілі тое, чаго не магла дамагчыся расейская дыпламатыя. Пасля 13 лістапада ў Парыжы заходнія краіны ўжо не адкідаюць хаўрусу з Расеяй у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай». Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд збіраецца сустрэцца з Баракам Оўбамам ды Уладзімірам Пуціным яшчэ да канца месяца. Каментуюць прафесар, палітолаг Валерый Салаўёў з Масквы і Яўген Красулін, даследчык цывілізацыяў з БДУ.

Якім чынам за атакамі ў Парыжы можа стаяць Расея?

Ці тэракты былі прафесійна падрыхтаваныя? Чаго Еўропе чакаць ад джыхадыстаў заўтра? Інтэрвю з Анджэеем Мрочкам, экспертам з Цэнтру даследавання тэрарызму «Collegium Civitas» у Варшаве, былым супрацоўнікам польскай паліцыі і спецслужбаў.

Расея патрэбная, Украіна замінае. Геапалітычныя змены ў свеце

Парыжскія тэракты змянілі палітычны парадак у свеце. Расея наблізілася да супрацы з кааліцыяй у супрацьстаянні «Ісламскай дзяржаве». Праз гэта насцярожылася Украіна… Ці не станецца яна перашкодаю на шляху нармалізацыі дачыненняў Расея – Захад? З Кіева каментуе дырэктар Цэнтру грамадскіх стасункаў палітолаг Яўген Магда, каментатар з Вашынгтону – беларускі палітолаг, былы дыпламат Валер Кавалеўскі.

Уцекачы, сірыйскія паўстанцы, курды. Хто і што згубіў пасля 13 лістапада?

Тэрарысты ўдарылі не толькі па Францыі, яны цэлілі ўва ўсю Еўропу.Хто акрамя еўрапейцаў заплоціць за 13 лістапада? Каментуе Озгур Сонэр, курд, які ўцёк з Турцыі.

Бразільскі «Чарнобыль»

Каласальная экалагічная катастрофа. Пад чырвоным шламам апынулася тэрыторыя, роўная палове нашай Беларусі. Мясцовыя жыхары параўноўваюць яе з аварыяй на Чарнобылі або наступствамі цунамі ў Фукусіме. Адмысловы рэпартаж Вольгі Ермалаевай-Франко.

Беларускі «Версаль» у Таліне

Амаль дзесяць гадоў жыве ў Эстоніі сям’я Цурбаковых, былыя гамельчукі – Артур і Алеся з сынам Якубам. Удала інтэграваліся, вывучылі мову, кожны распачаў сваю справу. Артур кіруе аўтахімчысткаю ў Таліне і як журналіст вядзе беларускую праграму на эстонскім радыё. Алеся – гаспадыня салону прыгажосці. Вашай увазе жаночая гісторыя бізнес-поспеху «з эстонскім акцэнтам». Алесь Сіліч.СП, belsat.eu]

Каментары