Пуцін з Назарбаевым супраць Лукашэнкі


Іранская нафта для Беларусі – гэта блеф ці рэальная альтэрнатыва? Якую ролю Назарбаеў грае ў спрэчцы Пуціна з Лукашэнкам? Якую самую абсурдную хлусню агучвалі расейскія медыі пра Беларусь? Чаму Менск не прызнаў пашпартоў ЛДНР? Чаму данецкія сепаратысты абстрэльвалі дзіцячы садок? Самае важнае для нас за тыдзень у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою.

Ці нафта з Ірану дапаможа Беларусі зменшыць залежнасць ад Расеі?

Менск не жадае плаціць за газ столькі, колькі хоча Масква, а Масква не адпраўляе Менску столькі нафты, колькі яму трэба. Мінулы тыдзень не прынёс развязання беларуска-расейскай спрэчкі, і Беларусь пачала купляць нафту ў Іране. Танкер з нафтаю для Беларусі прыплыве прыкладна праз два тыдні. Але пакуль невядома куды – у латвійскі Вентспілс ці ва ўкраінскую Адэсу? Якая розніца? Ці гэта блеф Лукашэнкі, ці рэальная альтэрнатыва залежнасці ад расейскай нафты? Разбіраўся Ігар Кулей.

Пуцін з Лукашэнкам не хоча размаўляць. Масква выкарыстоўвае Назарбаева

У нафтагазавы канфлікт паміж Менскам і Масквою, які ўжо цягнецца больш за год, уключыўся прэзідэнт Казахстану. Казахскі мільярдэр Мухтар Аблязаў, які жыве ў выгнанні лічыць, што Назарбаеў выконвае просьбу Пуціна, які не спяшаецца шукаць кампрамісу з Лукашэнкам. Ці саступіць Менск Маскве і ці выгадная сёння Крамлю сацыяльная напружанасць у Беларусі? Руслан Шошын.

«Беларускім уладам выгадна пусціць чутку: не пратэстуйце, бо Расея гэта выкарыстае»

Пра самыя абсурдныя заявы расейцаў пра Беларусь у інтэрвʼю ў аўтарамі справаздачы «Антыбеларуская дэзынфармацыя ў расейскіх медыях» Андрэем Елісеевым і Веранікай Лапуцькай з Цэнтру «Еўразійіскія дзяржавы ў пераходны перыяд»

Пашпарты нязгоды

Чарговая спрэчная справа паміж Беларуссю і Расеяй. Уладзімір Пуцін сваім указам прызнаў пашпарты прарасейскіх «Данецкай народнай рэспублікі« ды »Луганскай народнай рэспублікі». Менск на такі крок не пойдзе. Што прызнанне Крамлём пашпартоў непрызнаных дзяржаваў прынясе Украіне і чым пагражае Беларусі. Усевалад Шлыкаў.

Украінскі дзіцячы садок пад абстрэлам. Рэпартаж нашага карэспандэнта

Данецкія прарасейскія баевікі абстрэльвалі дзіцячы садок на тэрыторыі, падкантрольнай украінскім уладам. Артылерыйскія снарады і міны траплялі ў цалкам мірны абʼект, побач з якім і блізка не было абʼектаў вайсковых. І, што важна, ужо пасля падпісання Менскіх мірных пагадненняў. Як цяпер выглядае жыццё дзіцячага садка ў сяле Першамайскае, што за чатыры кіламетры ад Данецку – сталіцы непрызнанай ДНР. Рэпартаж Антося Цялежнікава.