Пуцін і Парашэнка – у спісе людзей з незаконнымі прыбыткамі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMG9RclpWOE5IOTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Былыя і дзейныя кіраўнікі краінаў, агулам 128 палітыкаў і 29 мільярдэраў, якіх абʼядноўваюць мільярды незаконных прыбыткаў. Найбуйнейшая выцечка інфармацыі з часоў «Уікіліксу», якая зачапіла палітычную эліту па ўсім свеце. Міжнародны кансорцыум журналістаў-следчых апублікаваў расследаванне ў якім цэнтральнае месца займаюць сябры прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.Народны артыст Расеі, віяланчэліст Сяргей Ралдугін – гэта ў адным жыцці. У іншым – сябра Уладзіміра Пуціна, хросны бацька першай дачкі прэзідэнта Расеі і ключавая персона ў схеме па адмыванню мільярдаў долараў. Расейская «Новая газета», абнародавала матэрыялы спецыяльнага расследавання Міжнароднага кансорцыуму журналістаў-следчых.Следства цягнулася больш за год і стала магчыма дзякуючы выцечцы інфармацыі ад кампаніі рэгістратара «Mossak Fonseca», якая зарэгістраваная ў Панаме. Журналістам сталі даступныя 11 млн файлаў кампаніі. Паводле расследавання, прыбытак блізкіх Пуціну асобаў склаў $ 2 млрд. Агулам у следстве ўзялі ўдзел амаль 400 журналістаў. Пра наступствы Панамскага дакладу кажа журналістка Анастасія Кірыленка.У Крамлі заявілі, што даклад журналістаў пра афшоры накіраваны на дэстабілізацыю сітуацыі ў Расеі і па сутнасці новага было агучана няшмат. Гэта ўжо не першае абвінавачанне расейскага прэзідэнта ў карупцыі. Сааўтарам папярэдніх дакладаў, якія распавядалі пра схемы ўзбагачэння набліжаных да расейскага прэзідэнта асобаў, быў апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў, забіты ў Маскве летась.Апроч прэзідэнта Расеі ў спіс падазраваных у адмыванні грошай патрапіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў, прадстаўнікі кіроўнай эліты Кітаю, бацька прэмʼера Вялікай Брытаніі Дэйвіда Кэмэрана. Большасць фігурантаў расследавання захоўваюць маўчанне і ніяк яго не каментуюць.АН, «Белсат»