Псіхолаг: Душэўныя праблемы беларусаў – ад нестабільнасці


Беларусы прывыклі трансляваць такую мадэль паводзінаў, як сыход ад рэчаіснасці, кажа псіхолаг Алена Ермакова. Таму ў нас першыя месцы ў свеце па алкагалізме і самагубствах.

Паводле словаў эксперта, Беларусь – зусім не стабільная краіна, каб яе жыхары пачуваліся шчасліва і ненапружана: «Чалавек уцягваецца ў розныя змены і ўзрушэнні, якія разбуральна дзейнічаюць, з дзіцячага ўзросту, са школы. Ні дзеці, ні бацькі, ні настаўнікі не ведаюць, як будзе выглядаць іхнае жыццё, мадэль узаемадзеянняў, працы праз год, два, тры».

«Адсутнасць стабільнасці на простымі штодзённым узроўні – самае вялікае ўзрушэнне», – адзначае псіхолаг.

Чаму беларусы не могуць адмовіцца капаць бульбу, бо ў іх дэпрэсія, а між тым у свеце гэтая самая дэпрэсія даганяе па спрычыненасці да смяротнасці сардэчна-сасудзістыя і анкалагічныя захворванні? Чаму рэцэпт «узяць сябе ў рукі» не спрацоўвае, і як навучыцца прадуктыўна «выпускаць пару», каб не было небяспечных «выбухаў»?

Падрабязней – у поўным выданні «Размовы дня» з Уладзімірам Мацкевічам.