«Псеўдавыбары - гэта толькі частка спектакля»


Напярэдадні дэпутатка Палаты прадстаўнікоў накіравала запыт у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з просьбай праверыць дзейнасць праўладных СМІ на прадмет парушэння імі антыманапольнага заканадаўства. Ну што ж, паглядзім, ці заўважаць чыноўнікі татальную няроўнасць умоваў, у якіх працуюць работнікі праўладных СМІ і незалежныя журналісты. Тое, што бачна няўзброеным вокам літаральна ўсім, і нават не толькі ў нашай краіне, але і за мяжою. Наш калега Алесь Сіліч паразмаўляў у Бруселі пра сітуацыю вакол свабоды слова ў Беларусі з еўрадэпутатам ад Ірландыі Шонам Келі.

Шон Келі, дэпутат Еўрапарламенту:

«Падобныя паводзіны ўладаў не новыя. У іншых аўтарытарных краінах на жаль робяць тое самае. Бо псеўдавыбары – гаэта толькі частка спектакля, у каторы ўлады гуляюць, толькі гуляюць у дэмакратыю, бо ўсе загадзя ведаюць вынік гэтага спектаклю».

Ганна Анатолеўна Канапацкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў:

«Я бачу, што ажыццяўляецца дзяржаўная падтрымка шэрагу дзяржаўных СМІ. Пры гэтым ніхто з прыватных СМІ не можа атрымаць гэтую падтрымку. І я як дэпутат Палаты прадстаўнікоў бачу, што дзяржаўныя СМІ злоўжываюць сваім дамінуючым становішчам на рынку. Мяне абурае той факт, калі за дзяржаўныя грошы адбываецца вытворчасць кантэнту. Гэта мае грошы, гэта грошы маіх калегаў. І за нашы грошы адбываецца вытворчасць кантэнту, які ахоўваецца нібыта аўтарскім правам. Такога не павінна быць!»

Фотаздымак на застаўцы да відэа: REUTERS / Omar Marques / FORUM