Прыязджаць можна, выязджаць – не? Чаму ўлады не ўводзяць малы памежны рух


Нягледзячы на брутальнае падаўленне апошніх акцыяў пратэсту, Аляксандр Лукашэнка ўсцяж разлічвае на бязмежнае трыванне ды прагматызм Еўразвязу і ЗША, а таму працягвае цвердзіць пра гатовасць да дыялогу ды як мага шчыльнейшую супрацу з Захадам.

Замежнікі нават могуць цяпер прыязджаць у Беларусь без візы. А вось уводзіць малы памежны рух, які дазволіць значнай частцы беларусаў без перашкодаў выязджаць у Еўразвяз, улады не спяшаюцца, хоць пагадненне з суседзямі ратыфікавалі. Чаму? Адказаў на гэтае і іншыя пытанні ў студыі праграмы «Два на два» шукаюць рэдактарка інтэрнэт-выдання «Наше мнение», палітолаг Валерыя Касцюгова і палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.