ПРЫВАТ з Валярынай №11. Навучы мяне кахацца!


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Здавальненне, секс, інтымная гармонія… Хочаце даведацца пра гэта больш і на іншым узроўні? Як навучыць кахацца? Як не страціць жадання? Парады ад беларускай секс-трэнеркі. Як ураўнаважыць псіхафізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне? Карысна і займальна пра гэта і шмат што іншае ў напраўду прыватным «Прываце» з паэткай Валярынай Куставай – «Навучы мяне кахацца».

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску:

Госця ў студыі – секс-трэнерка з гаваркім прозвішчам Марына Каханоўская распавядзе пра што перадусім варта думаць мужчынам і жанчынам, каб быць задаволенымі сабой і сваім жыццём – у прыватнасці, інтымным, ці варта глядзець порна, і як лепей эратычна сябе разнявольваць. І ці можа нашкодзіць празмерная колькасць інфармацыі пра секс.

Анастасія Зелянкова

Сексолаг Мікалай Хвашчынскі дасць прафесійныя парады і раскажа, ці можа быць карысным порна, а журналістка-культуролаг Анастасія Зелянкова раскажа пра інтым нашых продкаў.

Валярына Кустава

У новым сезоне «Прывата» вядоўца Валярына Кустава ставіць акцэнт на інтэрактыўнасць, таму чакае каб гледачы таксама прапаноўвалі герояў праграмы.

Якія людзі звяртаюцца да секс-трэнераў і сексолагаў, з якімі праблемамі? Дзе мяжа ў сексуальным разняволенні? Дзе пачынаецца распуста?

Што абярэ наша госця? Класны секс або каханне да труны? Стасункі з 20-гадовым або 40-гадовым мужчынам? Інтымную цацку або порна-фільм? Пачаць сексуальнае жыццё – у 16 або 26? Абмеркаваць секс-праблему – з мамай або сяброўка? Дамінаванне ў ложку або ў жыцці?

Марына Каханоўская

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Наступнае выданне чакайце 21 верасня а 22.25.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.