Прыват з Валярынай Куставай Прыват №8: Жонкі супраць «танкаў»


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.Хтосьці бярэ зброю і ваюе жыўцом, хтосьці гуляецца ў «вайнушкі» кшталту World of Tanks, атрымліваючы патрэбныя эмоцыі. Прычым мільёны чалавек па ўсім свеце падсадзіла на гэтую батальную кампʼютарную гульню беларуская кампанія Wargaming. І ўсе часцей мы чуем пра паслугі псіхолагаў па лячэнні гульняманіі. Як часта такі рэлакс перарастае ў залежнасць? Танчыкі – прычына або нагода для канфліктаў у сям’і? Калі гульцам-ваярам час перамагаць ужо не віртуальнага ворага, а сваю шкодную звычку?

Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай. Тэма перадачы – «Жонкі супраць “танкаў”».

2Вы пачуеце гісторыю Анастасіі Цярпілоўскай, якая доўгі час цярпела і змагалася, але ўсё ж развялася з мужам-«танкістам» і псіхіятра Паўла Буслаўскага, які распавядзе пра гульняманію.А ў студыі – стваральніца шматысячнай суполкі «Жонкі супраць World of Tanks» Анастасія Рыжанкова, фатограф, маці двух дзетак, якая падзеліцца не толькі гісторыямі кабетаў з суполкі, але і прыватным досведам выйсця з крызісу і наладжвання сямейных дачыненняў з мужчынам, які любіць (ці, прынамсі, любіў) пагуляць на кампʼютары. А таксама ў праграме бярэ ўдзел – яе муж, паспяховы праграміст і фатограф Павел Рыжанкоў.Муж завісаў у камп’ютарных гульнях. Але на мяжы разводу сям’я праз гэта не стаяла. Прынамсі, так яны сцвярджаюць. Аднак яна стварыла ў сацсетцы масавую суполку, прысвечаную анлайн-гульням і ўзаемаадносінам у сям’і. Затым яшчэ адну. Навошта?Valiaryna_Tanki_2Таксама госця адкажа на пытанні ад нашых гледачоў з сацыяльных сетак. Ці рызыкоўна дзяцей з маленства прывучаць да дэвайсаў? У чым палягае прырода канфлікту праз гульні – гэта нагода ці прычына высвятлення стасункаў? Камп’ютарныя гульні могуць разбурыць сямейнае жыццё ці з’яднаць каханых? Як будаваць прыярытэты стасункаў і жыцця без забаронаў і ўльтыматумаў? Хто перадусім часава, эмацыйна і фінансава ўкладаецца ў «стралялкі» – лузеры ці паспяховыя мужчыны?Навошта і дзеля чаго хлопцы гадзінамі завісаюць у «танчыках» – што ім кіруе – адчай, гультайства, нястача ўвагі, безадказнасць ці папросту непісьменна складзны парадак дня? Альбо напраўду – гэта цікава і пазнавальна, і ёсць шанец стаць профі і зарабляць, гуляючы? Як успрымаюць гульні іхныя паловы і сем’і? Што важней – гульня ці сямейныя клопаты? У жыцці напраўду бывае па-рознаму…Valiaryna_Tanki_1Напрыканцы выдання традыцыйны бліц. Што абярэ госця – гульні альбо працу, каханага з залежнасцямі альбо незалежнага, але без узаемнага кахання? ПТ альбо АРТА? Секс у танку ці секс на танку?Гераіня лічыць, што паставіць каштоўнасць сям’і вышэй за камп’ютарныя гульні – справа мудрай каханай жанчыны. А ці Вы згодныя з гэтымРаспублічванне нашых герояў – у поўным відэавыпуску:

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook«вКонтакте»Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@gmail.comПазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хаштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.Два разы на месяц, па серадах глядзіце на нашым канале а 21.40. Наступны выпуск – 11 траўня.Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Каментары