У канструкцыі ўжытыя адмысловыя электрарухавікі, а ўся канструкцыя дадаткова мацуецца на рамяні і сцёгнах.
Прылада актывуецца, калі чалавек пачынае ісці: энергія ад матораў перадаецца на ногі і надае крокам чалавека дадатковую пругкасць. У выпрабаваннях экзашкілету ўдзельнічалі сямёра добраахвотнікаў, якія ішлі з хуткасцю 1,5 метра на секунду і неслі груз прыкладна роўны 30 % ад іх вагі.
У выніку высветлілася, што з уключанай сістэмай удзельнікі марнуюць у сярэднім на 7 % менш энергіі ў параўнанні з кантрольнай групай групай людзей, якія проста ішлі побач з гэткім жа грузам. Карыснасць падобнага дэвайсу пакуль не вельмі вялікая ў параўнанні з коштамі, але канструкцыя гэтага экзашкілету не мае грувасткіх металічных элементаў таму падаецца даволі мініяцюрнай і прывабнай.
Кірыл Смяглікаў