Гарачы каментар Прысуд за матчы паводле дамоўленасці: ці знішчана карупцыя ў беларускім футболе?


Прысуд па першай у беларускай гісторыі справе аб матчах паводле дамоўленасці ў чэмпіянаце Беларусі па футболе вынес 12 кастрычніка суд Першамайскага раёну Менску. На лаве падсудных апынуліся 15 чалавек. Ці знішчана цяпер карупцыя ў беларускім спорце?

«Нельга сказаць, што цяпер пра карупцыю можна забыць. Падчас гэтага судовага паседжання ўсплывалі звесткі і пра іншыя падазроныя матчы, ды і сам пракурор гэтага не выключае. Таму мне падаецца, што гэта толькі першы крок», – кажа госць «Гарачага каментара», журналіст by.tribuna.com Андрэй Маслоўскі.

Паводле спартовага аглядальніка «Белсату» Алеся Пуцілы, нічога выключнага ў футбольнай карупцыі ў Беларусі няма і гэта не звязаная з беднасцю клубаў:

«Карупцыя есць і ў ФІФА, і ў УЕФА. Людзі маюць сур’ёзныя заробкі, але ўсе роўна ў іх рукі цягнуцца да левых грошаў. Гэта справа выключна сумлення кожнага».

Больш у відэа.

Фота – Юля Рапіская / krumka.by

Каментары