Прынамсі 146 забітых і больш за 200 параненых у Сірыі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSS1CbTBzTmExdU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Сірыі прагрымелі адразу два моцныя тэракты, адказнасць за якія ўзялі на сябе баевікі «Ісламскай дзяржавы». Тым часам, калі ЗША і Расея анансавалі прыпыненне вайсковых аперацыяў у Сірыі, Турцыя агучыла план распачаць вайну з тэрарыстамі на чужой зямлі.Амаль 150 забітых у выніку падвойнага тэракту ў Сірыі. Два выбухі ў цэнтры Гомсу, што кантралюецца ўрадавымі войскамі краіны, прагучалі напярэдадні раніцаю – на адной з вуліцаў гораду выбухнулі два аўтамабілі. А ўжо ўвечары некалькі выбухаў прагучала ў шыіцкіх раёнах Дамаску. Адказнасць за гэтыя злачынствы ўзяла групоўка «Ісламская дзяржава».Тэракты адбыліся акурат пасля заявы Белага дому пра папярэднія дамоўленасці наконт Сірыі паміж Расеяй і ЗША – чакаецца, што ў хуткім часе кіраўнікі краінаў правядуць перамовы аб прыпыненні агню абодвума бакамі.

ДЖОН КЕРЫ, ДЗЯРЖАЎНЫ САКРАТАР ЗША:«Мы папярэдне дамовіліся пра ўмовы спынення ваенных аперацыяў, што могуць пачаць дзеяць бліжэйшымі днямі. Гэтага яшчэ не зроблена, але я чакаю, што нашыя прэзідэнты, Оўбама ды Пуцін, правядуць перамовы на гэты конт, і тады гэтыя ўмовы запрацуюць».

А вось прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган пасля тэракту ў сталіцы краіны, Анкары, што адбыўся 17-га лютага і забраў жыцці 28-мі асобаў, пастанавіў распачаць новую аперацыю ў Сірыі.

РЭДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН, ПРЭЗІДЭНТ ТУРЦЫІ:«У Турцыі ёсць поўнае права праводзіць антытэрарыстычныя аперацыі ў Сірыі і іншых краінах, дзе грунтуюцца тэрарыстычныя групоўкі, паколькі гэта частка барацьбы супраць пагроз, якія стаяць перад намі».

Тым часам вайна ў Сірыі працягвае забіраць жыцці мірнага насельніцтва. Праваабарончая арганізацыя «Amnesty International», якая раней ужо падазравала Расею ў здзяйсненні ваенных злачынстваў у Сірыі, прэзентавала новыя матэрыялы, што могуць сведчыць пра ўдары расейскай авіяцыі па грамадскіх абʼектах.

ТЫРАНА ГЭСЭН, «AMNESTY INTERNATIONAL»:«За апошні тыдзень зафіксаваныя ўдары па школах, лякарнях і жылых дамах. Да таго ж сустракаюцца паўторныя ўдары расейскіх і сірыйскіх вайсковых самалётаў па развалінах, дзе ідуць ратавальныя аперацыі».

Мільённыя плыні сірыйскіх уцекачоў, якія накрылі амаль усю Еўропу ды іншыя краіны свету, не спыняюцца і сёння. Але прэзідэнт Башар аль-Асад спадзяецца, што сірыйцы будуць вяртацца ў ахопленую полымем і гвалтам краіну.

БАШАР АЛЬ-АСАД, ПРЭЗІДЭНТ СІРЫІ:«Вядома, нашыя грамадзяне могуць вярнуцца дадому і не чакаць, што тут іх будуць пераследаваць. Мы жадаем, каб людзі вярталіся ў Сірыю».

У гэтым жа інтэрвʼю іспанскаму выданню «El Pais» Башар аль-Асад заявіў, што спадзяецца ўратаваць сваю краіну ад тэрарыстаў праз дзесяць гадоў. Што праўда, ужо сёння баевікі «Ісламскай дзяржавы» перайшлі ў чарговы наступ і перарэзалі адзіную трасу, па якой ажыццяўлялася забеспячэнне сірыйскага войска ў правінцыі Алепа на поўначы краіны.Віталь Бабін, «Белсат»