Прыгоды Жадана: Рука Масквы ў Менску, разбітая галава пры Януковічу і «дынамітны» скандал у Еўразвязе


Публіцыстка і паэтка Марʼяна Кіяноўская са Львова, якая таксама прыязджала днямі ў Беларусь на паэтычны фестываль, кажа, што ўстаноўка на затрыманне і дэпартацыю ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана прыйшла з Масквы.

Пытанне – ці было наагул ягонае прозвішча ў забароннай базе дадзеных беларускіх праваахоўнікаў?

«Я да гэтай падзеі паставілася з велічэзным аптымізмам. Таму што калі ўлада так рэагуе на паэта, то гэта сведчыць пра тое, што паэт, яго паэзія маюць значэнне», – адзначыла Кіяноўская.

Разам з тым «маецца шмат напаўкрымінальных асобаў, на якіх улада не рэагуе».

Сярод іншага Кіяноўская распавяла пра праблемы Жадана не толькі з уладай Януковіча, але і ў Еўразвязе, дзе на некаторы час яго курёзна залічылі ў тэрарысты, а таксама пра супрацу і салідарнасць беларускіх і ўкраінскіх творцаў сто гадоў таму – у прыватнасці, пра шчыраванні беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) на Львоўшчыне.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».