Пружанскае дзіва


Якім чынам Пружанскі палацык звязаны з Паўстаннем Каліноўскага?

У самым цэнтры Пружанаў месціцца старажытны палац пасярод англійскага парку. Гэта самая цікавая пабудова старажытнага і немалога гораду. Справа не толькі ў незвычайнасці аблічча сядзібы, але ў гісторыі яе лёсу, непарыўна звязанай з гісторыяй даўно загінулай мясцовай шляхты. Пружанскаму палацыку пашанцавала больш, чым ягоным мінулым гаспадарам.Якім чынам гісторыя Пружанаў звязаная з гісторыяй італьянскага Мілану? Якім цудам ацалеў Пружанскі палац? Кім быў заснавальнік і гаспадар палацу Валенцій Швыкоўскі? Якім чынам ён быў звязаны з Паўстаннем Каліноўскага? Як гаспадарам удалося вярнуць адабраную расейцамі пасля Паўстання 1863 г. маёмасць?