Гарачы каментар Пробашч з Віцебску: Вольны 2 лістапада аб’ядноўваў бы беларусаў


Адному дазволіш – і іншыя захочуць. Менавіта гэткай логікай кіраваліся чыноўнікі з апарату Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай аховы ды Міністэрствам замежных справаў, калі адмаўлялі тысячам каталікоў, грамадзянам Беларусі ў просьбе зрабіць 1 і 2 лістапада непрацоўным днём. У той час, як праваслаўныя вернікі ў нашай краіне на свой дзень памяці продкаў – Радаўніцу – маюць афіцыйны выходны, зрабіць тое ж самае з Дзядамі для каталікоў улады палічылі немэтазгодным.

У «Гарачым каментары» – пробашч касцёлу Св. Антонія ў Віцебску Вячаслаў Барок.

«У адказе не гучыць мова пра 2 лістапада, толькі пра 1-га. 1 лістапада, я лічу, гэта адна праблема, а 2-га – зусім іншая. Гэта два розныя дні, два розныя святы. Калі пра 1 лістапада яшчэ можна паспрачацца, атэісты маглі б абурацца, што католікі будуць святкаваць гэты дзень, то 2 лістапада гэта акурат той дзень, які павінен нас аб’ядноўваць, гэта памяць пра нашых памерлых продкаў», – заявіў Вячаслаў Барок.

Больш – у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа з сацыяльных сетак

Тэгі: 
Каментары