Сведкі. 2000-я Прэзідэнцкія выбары 2006 года. Плошча і Дзень Волі


19 сакавіка 2006 году ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. А з 20 да 24 сакавіка на знак пратэсту супраць сфальшаваных вынікаў на Кастрычніцкай плошчы ўсталявалі народны намётавы лагер.

Некалькі сотняў адважных людзей правялі чатыры ночы ды тры дні ў намётах пад бел-чырвона-белымі сцягамі, на заледзянелым бруку, у атачэнні спецназу, міліцыі ды пад знявагамі адмыслова прывезеных «ветэранаў». Лагер жорстка здушылі спецсілы. Сотні чалавек былі збітыя і кінутыя ў турмы.

А на наступны дзень, 25 сакавіка, на Дзень Волі ў цэнтры Менску адбыліся моцныя сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыяй і войскам. Пасля шматтысячнага мітынгу ў Парку імя Янкі Купалы на заклік Аляксандра Казуліна людзі рушылі да турмы на Акрэсціна вызваляць арыштаваных напярэдадні людзей. Быў спынены рух транспарту, прагучалі выбухі, некалькі соцень амапаўцаў збівалі дэманстрантаў. Шмат збітых людзей ляжала на зямлі. Пачаўся масавы хапун.

Сведкі – Зміцер Дашкевіч і Любоў Лунёва.

Глядзі таксама
Каментары