Прэмія Гедройца – адкуль затрыманне?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNzAtMzByTC1xcEklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Літаратурная прэмія Ежы Гедройца, што прысуджаецца за найлепшыя эсэ ды празаічныя творы па-беларуску, сёлета літаральна сталася самаю доўгачаканай. Прыём заявак на ўдзел скончыўся летась, аднак дагэтуль не абвесцілі нават складу журы.Прычыны для хвалявання аргкамітэт прэміі не бачыць, а літаратараў і чытачоў запэўнівае: уручэнне пройдзе ўжо ўвосень. Затрыманне выклікала неабходнасць зменаў у складзе журы. Сёлета яно будзе адноўленае напалову, кажа Андрэй Хадановіч, ПЭН-цэнтр.«З беларускімі ўдзельнікамі ўсё больш-менш у парадку. Яны папярэдне пагадзіліся, пацвердзілі свой ўдзел. А вось кандыдатуры палякаў узгадняюцца цяжэй, бо шмат арганізацыі ў гэтым завязана. З аднаго боку гэта захады амбасады, з іншага боку – гэта нашыя думкі, думкі Саюзу пісьменнікаў, беларускага ПЭНу».Вядома, судзейскае крэсла пакінуць Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч і Уладзімір Арлоў. Аднак іменаў ужо абраных чальцоў журы, як і прычынаў яго змены, прадстаўнікі аргкаметэту не каментуюць. Што да працэдуры ўзгаднення польскіх прадстаўнікоў журы, ў амбасадзе Рэспублікі Польшча адзначылі – гэтае пытанне развязвае выключна беларускі бок.«ПЭН-клуб – гэта інстыт, які мусіць падаваць інфармацыю пра ўзнагароду так, як гэта было ў мінулыя гады. А нашая роля – зрабіць так, каб узнагарода функцыянавала: каб стварыць тэхнічныя ўмовы для таго, каб яе ўручылі», – зазначае МАрцін Вайцехоўскі, прадстаўнік амбасады Польшчы ў Беларусі.Поўны спіс журы абяцаюць зацвердзяць і апублікаваць на сайце прэміі напрыканцы сакавіка. Неўзабаве пасля фармавання журы прыступіць і да разгляду твораў. Гэтак, для вылучэння намінантаў застанецца пяць месяцаў.Іншыя тэмы: Міні-«Тахэлес» у кнігарні «Галіяфы». «Паходня» свеціць усім – 30 гадоў запар. Найлепшы альбом года ад «Experty.by» – ведаем спіс намінантаў.Юлія Лабанава, Вольга Гардзейчык, «Белсат»