Гарачы каментар Праз пратэсты рэжым губляе ініцыятыву


Затрымалі падалей ад людскіх вачэй – ува ўласным падʼездзе, калі прафсаюзны лідар з Полацку Мікола Шарах вяртаўся з акцыі, удзельнікі якой пратэставалі супраць яго незаконнага звальнення. Непасрэдна перад пікетам схапілі яшчэ аднаго мясцовага актывіста і экс-палітвязня Андрэя Гайдукова, – за расцяжку са словамі «Праца – гэта права, а не абавязак».Звезлі ў аўтамабілі з цёмнымі шыбамі і жыхара Віцебску Дзмітрыя Сталярова, які пратэставаў сёння ў Менску супраць шматмесячнага затрымання заробку. Патрабуючы развязання сваёй праблемы, мужчына залез на кран на будаўнічай пляцоўцы стадыёну «Дынама». Пры гэтым міліцыя ўсяляк забараняла весці здымкі журналістам, прысутнасці якіх таксама патрабаваў Сталяроў.У студыі «Гарачага каментара» старшыня кангрэсу Дэмакратычных прасфаюзаў Аляксандр Ярашук.Гэта адзінкавыя выпадкі ці краіна даведзеная да ручкі і сітуацыя мае маштабны характар?Гэтыя адзінкавыя выпадкі як у Францыі выходзяць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. І ў гэтым галоўная пагроза рэжыму Лукашэнка. Можна сабе ўявіць, як людзі, якія жывуць столькі часу пад страхам, даведзеныя да адчаю, ідуць на такія акцыі пратэсту, якія зрабілі сёння спадар Гайдукоў і той хлопец, які забраўся на будаўнічы кран. Я думаю, сітуацыя нагадваю банальную рэчаіснасць, калі мы бачым айсберг. Сітуацыя робіцца ўсё больш непрадказальнай, самае дрэннае, што ўлады дагэтуль не ўсведамляюць, што краіна сутыкнулася не з эканамічным, а сістэмным крызісам. Павінны адбыцца рэформы і лібералізацыя.Улады прыхоўваюць не толькі рэпрэсіі, але і статыстыку. Раней Белстат публікаваў статыстыку па затрымках заробкаў. У апошнія месяцы яна знікла. Чым гэта можна патлумачыць?Усе дыктатуры падобныя адна на адну, а дэмакратыя непаўторная. Уся дыктатура праходзіць пра адны і тыя ж захады абмежаванняў і хлусіць. Для мяне было дзіўным, чаму яны да гэтага часу не хавалі гэтых статыстык.Ці можна патлумачыць рэпрэсіі, якія ўзмацніліся, бояззю перад пратэстамі?Беларускі рэжым мне нагадвае ваўка ў авечай шкуры. Трэба казацца Рахманам перад Еўразвязам, каб атрымаць бонусы. Яго сутнасць не змянілася і не можа мяняцца. Можа рэпрэсіі набылі іншы характар. Не такі радыкальны, але тым не менш, усё роўна, калі мае месца такія выпадкі як з Міколам Шарахам, рэакцыя імгненная. Іншая справа, што яны цяпер вымушаны паводзіць сябе больш гнутка. І нам такім чынам даецца шанец пашыраць прастору. З-за гэтага рэжым губляе ініцыятыву.Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.ДР, belsat.eu

Каментары