Прававыя інспектары ў Гомлі дапамагаюць тым, каго запісалі ў дармаеды


«Дармаеды» пратэстуюць

Дэкрэт № 3, які ў народзе адразу атрымаў назву Дэкрэт аб «дармаедах», выклікаў у беларусаў небывалае абурэнне і пратэст. Дзясяткі людзей прыходзяць штодня ў грамадска-палітычны цэнтр у Гомлі, каб паставіць свой подпіс пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем адмяніць дакумент. Толькі цягам студзеня каля двухсот гомельцаў і жыхароў вобласці з дапамогаю прававога інспектара паскардзіліся ў падатковыя інспекцыі гораду на незаконнасць налічэння падатку. Нягледзячы на зіму і мароз звычайныя людзі сталі актыўна далучацца да збору подпісаў на вуліцах гораду.

«Ежа жыцця» – ініцыятыва, якая яднае вакол сябе асобных валанцёраў і арганізацыі

Нашыя карэспандэнты пазнаёміліся з незвычайным чалавекам, які любіць карміць людзей. І гатуе ён не толькі для сваіх знаёмых, але і для тых, каго ўпершыню ўбачыў, здаровых і хворых, дзяцей і старых. Вячаслаў ужо чатырнаццаць гадоў ладзіць дабрачынныя акцыі пад назваю «Ежа жыцця». Ягоная ініцыятыва яднае вакол сябе розныя арганізацыі ды валанцёраў. Дарэчы, апошні раз Вячаслаў раздаваў ежу разам з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Ці сапраўды шмат агульнага ў нас з суродзічамі з польскага Падляшша?

Што абʼядноўвае нас з нашымі заходнімі суседзямі. Аляксандр Жукоўскі – лідар менскага калектыву мужчынскага традыцыйнага спеву «Рада» – кажа, што на польскім Падляшшы пачуваецца як дома. Адзін народ, культура і песні. Таму музыкі – частыя госці ў тых мясцінах. Яны нават выдалі там сваю трэцюю кружэлку. Ці сапраўды шмат агульнага ў нас з суродзічамі з Польшчы? Мы высвятлялі гэта падчас выступу «Рады» ў адной з падляскіх вёсак.