Гарачы каментар Правакацыя ці запалохванне? Невядомы параіў блогеру з Гомлю быць гатовым да крымінальнага пераследу


Учора Дзмітрыю Сабурава, які ў сваім відэаблогу рэзка крытыкуе дэкрэт аб «дармаедах», патэлефанаваў невядомы, які нібыта хацеў дапамагчы.

Дзмітрый Сабураў у «Гарачым каментары» распавёў, пра што вялося ў размове з невядомым:

«Ён сказаў, што мае вельмі важную інфармацыю для мяне і што хоча мне дапамагчы. Паводле яго, у Гомельскім УУС рыхтуецца правакацыя супраць мяне: хочуць падкінуць мне наркотыкі альбо нібыта ёсць нейкая асоба, які будзе сведчыць, што я распаўсюджваю наркотыкі. Карацей ён гаварыў хвілін 20, я запісаў гэтую размову, і калі спатрэбіцца, выкарыстаю яе ў судзе ў выпадку такой правакацыі. Але я думаю, што, хутчэй, гэта запалохванне. Таму што сёння яшчэ аднаму нашаму актывісту паступіла прыблізна такая ж інфармацыя, маўляў, на ўсіх 11 чалавек, якім прыходзілі позвы пасля пратэстаў, рыхтуюцца крымінальныя справы».

Дзмітрый Сабураў таксама ацаніў настроі беларусаў падчас пратэстаў, а таксама выказаўся пра правакацыі з боку міліцыянтаў:

«Мне падаецца, што людзі ўжо пачынаюць разумець, што вось гэтыя штучныя дзеянні ўладаў – спадцішка кагосьці закрываць, забіраць, падстаўляць – сведчаць толькі пра баязлівасць і пра тое, што маштабных рэпрэсіяў не будзе. Ну і, хіба, людзі проста стаміліся баяцца».

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Каментары