Праваабаронца: Расея хоча, каб татары захацелі з'ехаць з Крыму


Ленур Керымаў з Хельсінкскага фонду правоў чалавека ў студыі «Белсату» – пра тое, чымся сённяшні ціск на крымскіх татараў адрозніваецца ад сталінскіх рэпрэсіяў у дачыненні да гэтага народу.

18 траўня 1944-га года з Крыму пайшоў першы эшалон з крымскімі татарамі: так распачалася дэпартацыя цэлага народу. І сёння ж – у 74-ю гадавіну трагедыі, у Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу – у Сімферопалі акупанты судзяць 19-цігадовага Сэйтасана Асанава, якога затрымалі напярэдадні на памятнай акцыі «Запалі агонь у сваім сэрцы». Агулам былі затрыманыя 20 чалавек.

Размову з Ленурам Керымавам пра сітуацыю ў анексаваным Крыме глядзіце ў «Гарачым каментары»