Праваабаронца пра Крым: Адключэнне святла азначае гуманітарную катастрофу для ўсіх


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTmpocWdfeE9LSjglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Мая хата з краю» – сцвярджаць гэтак сёння ўжо не зможа, бадай, аніводны з жыхароў, скажам, Севастопалю: у горадзе адключылі ацяпленне жытла.Тым часам тэмпература паветра на анексаванай расейцамі паўвыспы – усяго каля дзесяці градусаў вышэй за нуль. Калі ж сярэдняя тэмпература ўпадзе яшчэ на два градусы, акупацыйныя ўлады абяцаюць вярнуць ацяпленне ў кватэры.Абясточаны, а цяпер і падмарожаны ў літаральным сэнсе Крым – наўпроставы вынік энергетычнай блакады паўвыспы ўкраінскімі грамадскімі актывістамі і, сярод іншага, крымскімі татарамі. 20 лістапада на Херсоншчыне невядомымі былі ўзарваныя лініі электраперадач, праз якія электрычнасць ішла з мацерыка на паўвыспу. Удзельнікі блакады цвердзяць, што дамагаюцца вызвалення Крыму з-пад расейскай акупацыі ды, найперш, вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў, усчатых акупантамі супраць крымскататарскага насельніцтва паўвыспы. Расейцы ж акрэсліваюць блакаду не інакш як генацыд, арганізаваны хунтай супраць мірных жыхароў Крыму.У «Гарачым каментары» – праваабаронца Ленур Керымаў.«Невядома хто ўзарваў гэтыя апоры, але патрабаванні тых людзей, якія арганізавалі грамадзянскую блакаду даволі простыя і выканальныя для Расеі. Перадусім, адпусціць палітычных вязняў, дапусціць міжнародныя місіі, якія назіраюць за правамі чалавека, дазволіць працаваць незалежным СМІ. Усё можна зрабіць і тады электрычнасць вернецца ў Крым. І Расея, канешне замест таго, каб сапраўды падумаць пра гэта, нагнятае атмасферу нянавісці ў стасунку да крымскіх татараў, сцвярджаючы, што гэта іхная віна. Хаця гэта няпраўда, бо ад адключэння святла пакутуюць усе жыхары», – заўважыў спадар Керымаў.Украіна за два гады не распрацавала плану, як ставіцца да акупаваных тэрыторыяў, зазначыў адмысловец. А гэта выклікае пытанне да ўкраінскіх уладаў.«Блакаду падтрымліваюць праўкраінскія жыхары Крыму, а супраць выступаюць прарасейскія. Людзі не думалі пра тое, што з імі будзе, калі яны пойдуць у Расею, і ўпэўненыя, што гэта Украіна іх здрадзіла. Гэта абсалютна савецкае мысленне», – заўважыў праваабаронца.ДР, belsat.eu