Гарачы каментар Праваабаронца: Людзі паўсталі супраць карупцыі Парашэнкі, а не за Саакашвілі


Анішто іншае як «палітычны тэрор» і «расправа» – менавіта гэтак акрэсліла затрыманне экс-прэзідэнта Грузіі і экс-губернатара Адэскай вобласці Міхэіла Саакашвілі лідарка партыі «Батькивщина» Юлія Цімашэнка. Ды заклікала Вярхоўную Раду асудзіць пераслед Саакашвілі ўладамі. Зрэшты, зважаючы на тое, што як раней эксцэнтрычны лідар «Руху новых сіл» прарваўся праз дзяржаўную мяжу, а сёння быў адбіты сваймі прыхільнікамі ў спецслужбаў, сам Саакашвілі стаўку робіць, хутчэй, не на дэпутатаў, а на вуліцу.

Адвакат Віктар Смалій распавядае, што Парашэнка не каментаваў справу з Саакашвілі і што так жорстка палітычных дзеячаў апошнія тры гады не арыштоўвалі.

«Нельга сказаць, што законы не працуюць. Працуюць у нейкі незразумелы спосаб», – адзначае ён.

«Відаць сілавікам паступіла каманда, што ўсе грахі і парушэнні, якія яны зробяць, будуць пакрытыя».

Ён адзначае, што людзі паўсталі супраць карупцыю Парашэнкі, а не за Міхаіла Саакашвілі.

«Гэта радуе, бо ўкраінцы гатовыя абараняць дэмакратыю».

Цалкам размову глядзіце ў відэа.

Каментары