Працэс у справе забойства Барыса Нямцова набліжаецца да заканчэння


Падсудныя працягваюць адмаўляць датычнасць да злачынства, выстаўляючы наўзамен новыя версіі таго, хто мог стаяць за смерцю вядомага апазіцыйнага палітыка. Гэтак, адзін з фігурантаў гучнага працэсу – Заур Дадаеў – учора ў судзе намякаў на след Кіева ў гэтае справе, маўляў, не абышлося без Службы бяспекі Украіны.