Працавітыя беларусы: хто яны?


Крызіс агаліў слабасць нашага народа перад выклікамі часу – няма заробкаў і месцаў працы, бальшыня спадзяецца на дзяржаву. Але героі рэпартажаў праграмы не ведаюць такіх праблем. Хоць і жывуць на вёсцы.У мястэчку Альшаны на Берасцейшчыне пражывае больш за 8 тысяч жыхароў, і іх колькасць увесь час павялічваецца – будуюцца новыя школы, з’яўляюцца сучасныя гаспадаркі.Чаму там атрымалася, а ў іншай Беларусі – не? У студыі разважаюць пра гэта фермер з 1988 года Уладзмір Матусевіч прадпрымальнік з 1987 года Леў Марголін.