Каментар Працаваць у ЖКГ на кіроўныя пасады ідуць не дзеля заробкаў


Пра эфектыўнасць сатыры як жанру і сістэму беларускага ЖКГ разважае аўтар сатырычнага зборніку «Казкі Крыштальнага сасуду» і былы супрацоўнік ЖЭСу Павел Спірын.

Гэта не першая спроба крытыкаваць беларускую ўладу праз сатырычныя творы. Чаму вы абралі такую форму?

Першапачаткова я хацеў напісаць раман пра Аляксандра Рыгоравіча, але ён выходзіў такім недарэчным, што я адмовіўся ад гэтай задумы. Я абраў сабе такі жанр, бо мне зручна ў ім пісаць, я ўмею крытыкаваць – на маю думку не блага, мяркуючы па рэакцыі чыноўнікаў.

Што ўяўляюць сабой «Казкі Крыштальнага сасуду» і дзе іх можна пачытаць?Гэта сатырычны зборнік, які ўключае 11 казак, у якіх крытыкуецца прэзідэнт, дэпутаты, пракуроры, суддзі – усе тыповыя прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. У іх я высмейваю чыноўнікаў, паказваю ўсю недарэчнасць іх псеўдадзяржаўнай працы.Я ўкідваю казкі на файлаабменнікі, і кожны беларус можа іх адтуль сцягнуць.

Вы накіроўвалі свае «Казкі» па электроннай пошце ў пракуратуру, міністэрствы і школы. На які эфект вы разлічвалі? Ці можна дамагчыся лепшай працы чыноўнікаў, выкрываючы іх?Дакладна на такі. Я ведаў, што спачатку паведамленне атрымае сакратар, які перадасць яго кіраўніку органу, потым першаму намесніку, потым ідэолагам. Толькі адно паведамленне – і з ім ужо пазнаёміцца пяць чалавек. Улічваючы, што я выслаў тысячы паведамленняў, я прымусіў прачытаць свой твор некалькі дзясяткаў тысячаў чыноўнікаў.Якія самыя цікавыя адказы вы атрымалі?Самы цікавы адказ быў з Кобрынскага выканкаму. Яны меркавалі, што я ўсурʼёз хачу папрасіць у іх дапамогі па друку накладу маіх «Казак» у іхным раёне. Яны адказалі мне, што іх друкарня зламалася і ў іх няма фізічнай магчымасці апублікаваць мой твор.Большасць адказаў былі фармальныя. Мяне скіроўвалі або ў Міністэрства адукацыі, або ў Міністэрства інфармацыі. Яны адразу спрабуюць мяне адштурхнуць і адгарадзіцца.Найважнейшае з эфектаў – з мноства адказаў ні адзін з пракурораў, міліцыянтаў або кіраўнікоў раёну не абараніў гонар дыктатара. Гэта сведчыць, што ўсе чыноўнікі разумеюць праўдзівасць таго, што я напісаў, што яно так і ёсць.Як былы супрацоўнік ЖЭСу як вы ацэньваеце сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі?Сістэма ЖКГ – ад самага пачатку карумпаваная, бо працаваць у ЖКГ на кіроўныя пасады ідуць не дзеля заробкаў. Галоўныя інжынеры ЖЭСаў атрымоўваць адкаты пры падраднай працы. Калі ЖЭС не можа штосьці зрабіць уласнымі сіламі, запрашаюць дадатковую арганізацыю. І паводле сметы на расходныя матэрыялы было выдаткавана $ 5 тыс. долараў, а на самой справе – тры.Працяг размовы Юліі Лабанавай з Паўлам Спірыным глядзіце ў відэа.

Каментары