Працадаўца можа спраўдзіць вас на паліграфе


Фота на застаўцы http://охрана43киров.рф

Сёння толькі ў Менску працуе каля 70 кампаніяў, што прапануюць паслугі прыбірання. Канкурэнцыя высокая. Таму ў канфліктных сітуацыях, калі, напрыклад, кліент кажа, што клінер нешта пашкодзіў, апошняга правяраюць на паліграфе.

«Кожная прыборка застрахаваная, і нават калі клінер нешта пашкодзіць, то кліент атрымае кампенсацыю. Але перад гэтым мы правяраем супрацоўніка на дэтэктары хлусні, каб даведацца, ці ён сапраўды пашкодзіў маёмасць», – кажа адзін з кіраўнікоў клінінгавай кампаніі «Чысты кіт».

Каб забяспечыць высокую якасць прыборкі, у іншай кампаніі, Cleanny, прыбіральнікам выстаўляюць адзнакі па 10-бальнай шкале. Калі рэйтынг клінера ніжэйшы за 8,5, то супрацу з ім прыпыняюць.

Галоўныя канкурэнты клінінгавых кампаніяў – індывідуальныя прыбіральнікі: толькі ў інтэрнэце змешчана каля 2 тыс. абвестак ад прыватных асобаў, якія прапануюць свае паслугі ў сталіцы. Ці будзе неяк легалізаваны гэты рынак, колькі будзе каштаваць прыборка, глядзіце ў відэа вышэй.

А гэта праграма «Асабісты капітал» цалкам: