Праца: 10 гадзін уначы без выходных. Заробак – Br 300


Уладзімір Яўтуха з 2016 года працуе ў кароўніку дзяржаўнага прадпрыемства «Міжэвічы» Слонімскага раёну на пасадзе начнога жывёлагадоўцы.

У ягоныя абавязкі ўваходзіць вартаваць жывёлу і карміць яе. Летась вясковец атрымліваў у сярэднім крыху больш за Br 300 за месяц. За некаторыя месяцы нават і менш. І гэта нягледзячы на тое, што, паводле табелю, ён працаваў па дзесяць гадзінаў на содні.

Спадар Уладзімір не згодны з аплатаю працы і з дапамогаю актывістаў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннае прамысловасці падаў у суд на свайго наймальніка. У судзе высветлілася, што прадпрыемства КСУП «Міжэвічы» недаплаціла Уладзіміру за 1 тыс. адпрацаваных гадзінаў!

Цяпер арганізацыя мусіць выплаціць вартаўніку больш за Br 2 тыс. за звыштэрміновую працу. Да таго ж суд забавязаў прадпрыемства перагледзець свае нарматывы і павысіць заробкі ўсім працаўнікам.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Апытанне: калі вы гатовыя працаваць па-за асноўным графікам?
  • Падвёз пасажыра, а вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
  • Андрэй і Яўгенія Стрыжакі – у рубрыцы «Партрэт праваабаронцы».
  • На Случчыне вёска ледзь не тоне ў каналізацыйных сцёках.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: