Пратэсты на вуліцах: заставацца ці сыходзіць?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGamxLb2pVV05hNHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Хто сказаў, што адзін у полі – не ваяр? Хоць беларускія вуліцы і пачынаюць пакрысе забываць шматтысячныя пратэсты, аднак канчаткова ставіць крыж на вулічным змаганні з рэжымам Лукашэнкі заўчасна. Хутчэй, гаворка – пра змену фармату.

Больш за 10 тыс. подпісаў за наданне бела-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці цягам месяца сабралі ўсяго толькі шэсць актывістаў – у пераходах менскага метро. А колькі б атрымалася, рытарычна спытаўся арганізатар акцыі лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, калі б з мільёнаў прыхільнікаў пераменаў збіраць подпісы выйшлі ня шэсць, а 600 або хаця б 60 чалавек?

Яшчэ адным яскравым прыкладам вулічнага пратэсту ў найноўшай Беларусі сталася маладзёвая група «Змена» з ейным нязменным лідарам Паўлам Вінаградавым. Сваёю тактыкай «зменаўцы» абралі запамінальныя перформансы і флэш-мобы, у якіх высмейваюць дзейныя ўлады.

Зрэшты, у праціўнікаў выхаду на вуліцу ёсць свае аргументы. Далучэнне да акцыі амаль аўтаматычна пагражае яе ўдзельнікам калі ня соднямі арышту і праблемамі на працы ды ўва ўніверсітэце, то прынамсі вялізнымі штрафамі – неаднойчы пераканацца ў гэтым на ўласнай скуры ды гаманцы мелі магчымасць і Дашкевіч з Вінаградавым. Нейкі ж пазітыўны, эфект і хаця б мінімальныя зрухі ў беларускай стабільнасці пад уплывам менавіта акцыяў пратэсту сходу сёння акрэсліць цяжка. Дык ці варта працягваць выходзіць на вуліцу? Або прыспеў час шукаць ня толькі новы фармат, але і іншае месца для пратэсту?