ПраСвет «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою: Шоўкавы шлях Лукашэнкі. Партнёрства з Кітаем – для прэзідэнта, а не краіны


Ці беларусам трэба адрэзаць «уКантакце»? «За» і «супраць» блакады сацыяльных сетак ва Украіне ў дыскусіі рэдактара «Нашай нівы» Змітра Панкаўца і заснавальніка sport.ua Дзмітрыя Копія.

Мільярдныя абяцанні з Кітаю. Наколькі яны рэальныя?

Мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў, пабудова хуткай чыгункі і сацыяльнага жытла, а таксама ўзрост экспарту беларускіх тавараў у Паднябесную. На мінулым тыдні Лукашэнка прыняў удзел у форуме «Адзін пояс – адзін шлях» у Пекіне. Кіраўнік Беларусі прывёз адтуль абяцанні, вартыя мільярды долараў. Галоўнай тэмай форуму быў новы «шаўковы шлях», па якім Кітай хоча перапраўляць свае тавары ў Еўропу. Якая карысць у гэтым Беларусі? Матэрыял Руслана Шошына.

Абарона забаронай

Ужо цяпер большасць нашых гледачоў ува Украіне ня зможа падзяліцца гэтым відэа ў вконтакце, ці паглядзець яго ў аднакласніках. Пятро Парашэнка адным загадам увёў санкцыі супраць амаль 1500 фізічных і юрыдычных асобаў з Расеі. Найбольш спрэчнай стала блакаванне шэрагу расейскіх расейскіх сацыяльных сетак і праграмнага абсталявання. Абмежаванне свабоды слова ці барацьба за інфармацыйную бяспеку краіны? Адказы шукаў Усевалад Шлыкаў.

Расейскія сацыяльныя сеткі – кій аб двух канцах ці толькі інструмент у руках Масквы?

Што будзе з ВК і ОК у выпадку канфлікту? Ці беларусам таксама трэба забараніць расейскія сацсеткі? Ці можна выйграць вайну гэткай забаронай? «За» і «супраць» украінскіх санкцыяў супраць расейскіх сацыяльных сетак – у дыскусіі са Змітром Панкаўцом, рэдактарам сайту «Наша ніва» і Дзмітрыем Копіем, экспертам па інфармацыйных тэхналогіях, заснавальнікам сайту sport.ua.

Чорныя хмары над «Белым домам». Ці Трамп паўторыць лёс Ніксана?

Уотэргейцкі скандал 1972-га-1974-га гадоў – адзіная ў гісторыі ЗША справа, якая скончылася датэрміновай адстаўкай амерыканскага лідара. Пасля інфармацыі пра праслухоўванне ў штабе дэмакратаў, рэспубліканскі прэзідэнт Ніксан пачаў вайну супраць усіх, і ў выніку яе прайграў. Праз 43 гады ўжо іншы валадар Авальнага кабінету можа паўтарыць ягоны лёс, а колькасць гістарычных паралеляў у абодвух справах заварожвае. Рэпартаж Ігара Кулея.

Выбары ў Іране. Чаму Рухані – найлепшы з усіх кандыдатаў

На прэзідэнцкіх выбарах ў Іране сутыкніліся рэфарматар Хасан Рухані і кансерватыўны святар Ібрагім Раісі. Журналісты падлічылі, што падчас першага тэрміну «рэфарматара» за абразу ісламу ў краіне вынеслі 3 тысячы смяротных прысудаў. Ягоная відавочная перамога – найлепшы з усіх магчымых сцэнароў для Ірану і Захаду. Падрабязнасці – у рэпартажы Дзяніса Дзюбы.

Каментары