ПраСвет ПраСвет з Алінай Коўшык: Якую ролю грае Беларусь у супрацьстаянні Расея – Захад?


Самае важнае на планеце за 35 хв. – «ПраСвет» з Алінай Коўшык.

Расейская прапаганда гэта «Пажарныя шлангі хлусні»

Так аналітычны цэнтр «RAND Corporation», называе мадэль, якую выкарыстоўвае Расея ў інфармацыйнай вайне супраць суседзяў і краінаў Захаду. Што гэта значыць для нас? Яраслаў Сцешык. Каментуюць Арсен Сівіцкі і Вольга Харламава.

Якую ролю грае Беларусь у супрацьстаянні Расея – Захад?

2016 г. мы падсумуем у размове з Янушам Анышкевічам, былым міністрам абароны Польшчы і былым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламенту.

Краіна аднаго аліграха

Гісторыя пра адвакатку, якую зрабіў бандытам чалавек, які кантралюе 6 тэлеканаў. Руслан Шошын.

Мімалётны раман

Што супольнага паміж Масквой, Тэгеранам і Анкарой а што іх раз’ядноўвае? Каментуе Конрад Заштаўт з Факультэту еўрапейскага ісламу Варшаўскага ўніверсітэту.

Ці Адам Міцкевіч сапраўды памёр ад халеры?

Якія таямніцы хавае дом Адама Міцкевіча ў Стамбуле ў якім ён знянацку памёр калі арганізоўваў польскі легіён на Крымскую вайну. Рэпартаж Алеся Сіліча з Турцыі. Пра наваградчаніна распавядае ягоная зямлячка Таццяна Фалевіч.

Каментары