Гарачы каментар Прарасейскі актывіст: Амбасадар РФ падліў вады на заходні млын


Атручваюць паветра смуродам у Беларусі не толькі шкодныя прадпрыемствы, але і… расейскія прапагандысты. Пра што заўважыў, самае цікавае, нават афіцыйны прадстаўнік усходняй краіны-суседкі.

Амбасадар РФ Аляксандр Сурыкаў у часе прэс-канферэнцыі ў Менску выказаўся наконт выраку для асуджаных аўтараў парталу «Regnum» літаральна наступным чынам, цытую: «Ад таго, хто дрэнна пахне, трэба трымацца на адлегласці».

Тэму абмеркавалі ў «Гарачым каментары» прарасейскі актывіст Мікалай Петрушэнка і доктар палітычных навук Павел Усаў.

«Вам на ваш празаходні млын Сурыкаў (амбасадар РФ у Беларусі) крыху вады падліў», – так Мікалай Петрушэнка пракаментаваў заяву дыпламата.

Больш развагаў, а таксама меркаванне на гэты конт Паўла Усава – у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа twitter.com/RusEmbassyMinsk

Каментары