Гарачы каментар Прафсаюзны актывіст: Праца за Br 1,8 млн заробку – сучаснае рабства


Ілля Дабратвор з прафсаюзу РЭП каментуе заявы беларускага МЗС, якое назвала забаўнай справаздачу замежных праваабаронцаў пра рабоў у Беларусі.https://www.youtube.com/watch?v=R97kDYCD504У Сінявокай амаль 45 тыс. рабоў – кажуць міжнародныя праваабаронцы. Беларускі МЗС называе гэтую лічбу забаўнаю ды пытае, на якім рынку можна іх па галовах пералічыць. У адказ міжнародныя арганізацыі пералічваюць факты прымусовай працы. Іх акурат хапае.Камітэт нормаў і стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы ў панядзелак дасць заключэнне адносна сітуацыі з прымусоваю працай у Беларусі. Сёлета прадстаўнікі ўраду Беларусі ўпершыню давалі тлумачэнні аб выкананні канвенцыі № 29, якая забараняе прымусовую працу. Зрэшты, беларускае пытанне трапіла пад разгляд з прычыны адыёзных дэкрэтаў Лукашэнкі. Апроч вострай дыскусіі гэтыя факты выклікалі і вострую крытыку ў бок афіцыйнага Менску. Працяглы час Беларусь уваходзіла ў спіс МАП з 25 дзяржаваў, дзе сістэматычна парушаюцца правы працоўных. У 2004 годзе Камісія расследаванняў МАП выдала ўраду Беларусі рэкамендацыі для паляпшэння сітуацыі з правамі працоўных і прафесійных звязаў, аднак значнай часткі парадаў да гэтага часу не выканалі. У «Гарачым каментары» – прафсаюзны актывіст Ілля Дабратвор.

«Такое ўражанне, што МЗС не валодае сітуацыяй у краіне. Бо, на маё разуменне, у нас шмат людзей, якія зʼяўляюцца па факце рабамі. То бок тыя, хто адбывае так званае «лячэнне ў ЛТП» і вымушаныя працаваць за капейкі, па вялікім рахунку гэта рабы таксама», – заявіў Ілля Дабратвор у эфіры «Белсату».

Ён мяркуе, што раб – той, хто вымушаны працаваць за ежу:

«Калі мы паглядзім узровень заробкаў па Беларусі, па Менскай вобласці, то, як я думаю, Br 1,8 млн заробку – гэта сучаснае рабства».

Ілля Дабратвор кажа, што беларусы не ўяўляюць таго, што яны зʼяўляюцца рабамі:

«Вы ведаеце пазіцыю нашага прафсаюз (РЭП): мы лічым, што кантракты – таксама прыкмета рабства. Чалавек, які зараз падпісвае ў Беларусі кантракт, па вялікім рахунку становіцца рабом. Бо праз год, калі ён няўгодны, яго могуць папросту выкінуць на вуліцу без тлумачэння нейкіх прычынаў. Што гэта як не рабства? Ён вымушаны працаваць за Br 1,8 млн, ці можа і меней, і ён не можа падняць галаву».

Каментары