Прадстаўнік старажытнага роду Корсакаў на фестывалі вішні ў Глыбокім: тут я дома


У горадзе Глыбокае пяты раз адбыўся Вішнёвы фестываль. Сёлета ён набыў статус міжнароднага. На імпрэзу з’ехаліся прадстаўнікі дзесяці краінаў.

І хоць фестываль прысвечаны вішні, якой сапраўды было шмат, арганізатары адзначаюць, што гэта таксама і свята сяброўства паміж краінамі ды паміж людзьмі. Сярод гасцей фэсту быў і Аляксандр Корсак, прадстаўнік старажытнага роду, якому раней належала Глыбокае. Цікава, што на Вішнёвым фестывалі можна было даведацца і пра гісторыю краю. Напрыклад, паглядзеўшы дэфіле ў гістарычных строях. Адна з самых яркіх частак свята – выступы танцавальных і музычных гуртоў з розных краінаў свету.