Гарачы каментар Прадпрымальніку пагражаюць крыміналкай


Сёння ў Баранавічах міліцыянты прыгразілі мясцоваму лідару прадпрымальнікаў Мікалаю Чарнавусу крымінальнай справай, калі ён будзе заклікаць іншых бізнесоўцаў ехаць на акцыю пратэсту ў Менск або ладзіць нешта ў сябе ў горадзе.

«Мясцовыя ўлады Указ № 222 не адменяць. Міністэрства эканомікі тут не дапаможа. Я вам шчыра скажу, што кіраўнік гэтага ведамства не ў свае сані сеў… Прадпрымальнікі з рэгіёнаў паедуць у Менск нягледзячы на пагрозы», – адзначыў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» баранавіцкі актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Чарнавус.

15 лютага, у панядзелак у Менску запланаваны мітынг, пра ўдзел у якім заявіла частка прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Заяўка на правядзенне акцыі, спачатку накіраваная ў Менгарвыканкам, а пазней яе забралі заяўнікамі – арганізацыяй прадпрымальнікаў «Перспектыва», якая паслядоўна выступае за развязанне канфлікту з уладамі праз дыялог.Больш у відэаматэрыяле!

Каментары