Прадпрымальнік пра указ 222: «Адмяніць яго, даць людзям жыць і працаваць»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRjJvMVRlRnFfZ2slMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кіраўнік грамадскае кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў распавёў у «Гарачым каментар» пра адрозненні прадпрымальнікаў з Менску і рэгіёнаў ды пра лічбы патэнцыйных беспрацоўных, калі ўказ 222 не адменяць.Паміж прадпрымальнікамі і ўладамі – патавая сітуацыя: улады не чуюць, іпэшнікі ня ведаюць, што рабіць далей. 80 % прадпрымальнікаў у рэгіёнах не могуць выканаць сёння патрабаванні гэтага ўказу. І нават калі некаторая частка з іх гэтыя патрабаванні выканае, гэта, у першую чаргу, ударыць па кішэні спажыўца.Склалася сітуацыя, калі ініцыятыву ўзялі на сябе рэгіёны – яны выцягваюць Менск для абароны сваіх правоў. А Менск – у чаканні, Менск – пакуль глядзіць.Калісьці Лукашэнку падсунулі гэты ўказ на подпіс, і цяпер адмяніць яго – ну як? Не для вышэйшых колаў! А па-добраму яго трэба было б адмяніць і распачаць усё з чыстага аркуша, даць людзям жыць і працаваць.Зачыніць ад 50 да 100 тыс. прадпрымальнікаў – рубіць залаты сук у такі складаны час, калі заробкі падаюць, а заводы стаяць. Калі ўказ не адменяць, шэрагі беспрацоўных папоўняцца гэтым лічбамі – ад 50 да 100 тыс. чалавек.Поўную версію размовы глядзіце ў відэа.