Прадпрымальнік: Падаткавікі ў свой час «перадзёрнулі» указ, самі вінаватыя


«Калі мы пачыналі абмяркоўваць указ N222, то мы прасілі, каб па ўвазных дакументах на набыты прадпрымальнікам тавар да 1 студзеня 2016-га года пры ўмове аплаты ўвазнога ПДВ, ніякіх праверак праводзіцца не будзе. Бо заплаціўшы ўвазны ПДВ, прадпрымальнік ужо легалізаваў гэты тавар і разлічыўся з дзяржавай. Але Міністэрства па падатках і зборах на гэта не пайшло, яны сказалі: «Ніякага мараторыя». Але Міністэрства само вінаватае: калі пры ўводзе ўказу нам казалі працаваць у адных умовах, а праз паўтары гады гэтыя ўмовы змянілі, можна сказаць «перадзёрнулі». І мы не змаглі выканаць гэтыя ўмовы», – заявіў у эфіры «Белсату» Анатоль Змітровіч.