Прадчуванне Трэцяй сусветнай вайны: садзіць бульбу ці капаць бункеры?


Падзеі прамінулага тыдня ў праграме «Размова» з яе вядоўцам Усеваладам Сцебуракам абмеркавалі журналіст, палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі і блогер з Бабруйску, юрыст Алег Жалноў.

«Што тычацца пагрозы Трэцяй сусветнай ці ядзернай вайны, то я згадваю свайго выкладчыка ў ваеннай вучэльні. Ён казаў, што трэба быць аптымістам: ядзернай вайны не будзе! І гэта можна смела абяцаць. Бо калі яна здарыцца, то вас няма каму будзе папракнуць за такі прагноз», – кажа Жалноў.

Як авантуры Расеі ў Сірыі адаб’юцца на Беларусі? Чаго хочацца і што колецца Аляксандру Лукашэнку? Чаму рэжым Лукашэнкі падобны да няспраўнай пральнай машыны? Пра гэта – у поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Аляксандрам Класкоўскім і Алегам Жалновым.

Фота – © Lance Cheung/DOD via ZUMA Wire