Асабісты капітал Прадалі кватэру, каб уратаваць жыццё сына. Грошай хапіла на 2 курсы лячэння


Як збіраць грошы на дапамогу праз сацсеткі?

Пасля шматлікіх затрыманняў падчас вясновых акцыяў пратэсту грамадскія актывісты запусцілі ў сацыяльных сетках кампанію збірання грошай на дапамогу рэпрэсаваным. Водгук перавысіў чаканні: за некалькі тыдняў кампанія BY_HELP назбірала каля $ 15 тыс.

Пры арганізацыі дапамогі палітвязням ёсць пэўныя асаблівасці. Напрыклад, падчас такіх акцыяў немагчыма даваць поўную справаздачу, бо трэба захаваць ананімнасць крыніцаў дапамогі. Арганізатары ўзялі за правіла не акумуляваць грошы на адным рахунку ці ў адным месцы.

Зміцер і Таццяна Рудкоўскія ўжо тры гады змагаюцца за здароўе малога Вані. Ён з’явіўся на свет на 28-м тыдні цяжарнасці, а потым стан малога абцяжарыла кровазліццё ў мозг. Цяпер ягонае жыццё – гэта штодзённая барацьба са шматлікімі дыягназамі. Рэабілітацыя ў Беларусі не давала плёну і бацькі звярнуліся да кітайскіх адмыслоўцаў. Але курс рэабілітацыі ў Кітаі каштуе $ 16 тыс. Каб Ваня з’ездзіў туды двойчы, родныя прадалі кватэру. Цяперашняя мэта – зрабіць гэтак, каб Ваня пачаў хадзіць без дапамогі.

Грошай на паездку не стае, а фонды нічым дапамагчы не могуць. Бацькі не здаюцца. Стварылі старонкі ў Instagram і «Вконтакте», адкрылі рахункі ўва ўсіх магчымых валютах. Таццяна рэгулярна выкладае справаздачу ў сацсеткі: на што пайшлі грошы і як пачуваецца Ваня.

Дапамагчы іншым дзецям, вы можаце, даслаўшы грошы параз смс-паведамленне на нумар дзіцячага госпісу.

Каментары