Гарачы каментар Праблемай акумулятарнага заводу заняўся Лукашэнка


У справе будоўлі акумулятарнага заводу пад Берасцем адміністрацыя прэзідэнта створыць адмысловую камісію. Прынамсі гэта памочнік Аляксандра Лукашэнкі паабяцаў мясцовым актывістам.

З праціўнікамі будоўлі сустрэўся генеральны інспектар Берасцейскай вобласці Васіль Герасімаў.

«Самае галоўнае, што аб праблеме даведаліся ўсе – яна вырашаецца не на мясцовым узроўні, а на ўзроўні ўраду і адміністрацыі кіраўніка дзяржавы», – падсумоўвае вынікі сустрэчы блогер Аляксандр Кабанаў.

Паводле актывіста, у апошнія дні адкрылася некалькі новых фактаў, звязаных з новым заводам – усе яны былі прадстаўленыя Васілю Герасімаву.

«Апроч свінцовых выкідаў, на прадпрыемстве будзе ўтварацца вадарод: то бок, завод – пажаранебяспечны», – кажа Кабанаў.

Гэтыя звесткі не былі пададзеныя ў МНС, дадае актывіст.

Пратэсты супраць заводу «iPower», які будзе прадукаваць свінцова-кіслотныя акумулятарные батарэі, пачаліся сёлета ў студзені. Мясцовыя жыхары непакояцца за сваё здароўе. У выніку актывісты здолелі сабраць 37 тысячаў подпісаў супраць прадпрыемства. Уласна гэтыя галасы мясцовых жыхароў і былі скіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта. Актывісты Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін заяўлялі, што выйдуць на плошчу, калі будоўля не спыніцца. У выніку іх пакаралі штрафамі за заклікі да пратэсту.

Поўную размову з Аляксандрам Кабанавым глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары