Прыват з Валярынай Куставай Пра што раскажа генетычны пашпарт? Аналіз ДНК дапаможа пазбегнуць выкідышаў, дыябету і даведацца пра звышздольнасці


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Гены пальцам не заткнеш? А, можа, акурат, часцяком здараецца наадварот? І наш генетычны патэнцыял, а таксама здольнасці і схільнасці дзяцей і ўнукаў з розных прычынаў застаюцца нерэалізаванымі? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма выдання – «Звышздольнасці, або што раскажа генетычны пашпарт?».

Госця студыі – доктарка біялагічных навук, прафесарка Ірма Масэ, якая ўжо 25 гадоў кіруе лабараторыяй генетыкі чалавека Інстытуту генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук Беларусі. Спадарыні Ірме – ужо 79 гадоў, а яна выглядае неверагодна і практычна не хварэе.

Ірма Масэ

  • Навошта патрэбны генетычны пашпарт і якія даследаванні ён можа ўключаць у сябе?
  • Колькі каштуе даведацца пра свае гены і ці даступна гэта для кожнага беларуса?
  • Якія здольнасці арганізма, небяспекі здароўя і схільнасць да якіх хваробаў можа вызначыць генетычны пашпарт?
  • Як генетычны пашпарт можа дапамагчы захаваць цяжарнасць і вынасіць здаровае дзіця?
  • Ці магчыма з дапамогай даследавання генаў дазнацца ў спорт ці на музыку аддаваць дзяцей?
  • Ці рэальнае сёння ўмяшанне ў ДНК, каб скарэктаваць жыццё і ўменні чалавека?
  • Прынцып 4П і медыцына будучыні – якой ёй быць?

Таксама героі выдання – экстрасэнс Валекс Буяк і 6-разовы рэкардсмен кнігі Гінеса Вячаслаў Харанэка.

А якія звышмагчымасці маеце вы? А ці ведаеце, якія адметнасці хаваюць вашыя гены? Дзяліцеся з «Прыватам», ставіцеся героямі нашай перадачы, бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары