Пра што мараць у беларускай вёсцы?


Сямейны арт – пікнік «Вясковыя мары» адбыўся 1–2 ліпеня на Гомельшчыне ў вёсцы Чырвоны Кастрычнік.

Сёлета гэтая імпрэза ператварылася ў фестываль на адкрытым паветры, які аб’ядноўвае творчых людзей розных кірункаў візуальнага мастацтва. Рамеснікі, майстры ды мастакі ахвотна дзяліліся з прысутнымі сваймі ўменнямі. Для тых хто не мае грошаў на дызайнерскую вопратку, але хоча выглядаць стыльна і ўнікальна, арганізатары зладзілі майстар-клас па маляванню на адзенні. Завітаў на арт-пікнік з лекцыяй па падарожніцкай фатаграфіі і вядомы гомельскі фатограф Юрый Бірукоў. Дзякуючы ягоным фотаздымкам, прысутныя пабывалі ў Індыі, Непале, Інданезіі, Лаосе, В’етнаме ды Афрыцы.