Агляд падзеяў культуры Пра фільм «Вікінг»: існуе з 10 розных версіяў гэтых падзеяў, рэжысёр прыдумаў 11-ую


У сталічным кінатэатры «Масква» прайшла прэм’ера расейскай стужкі «Вікінг», у цэнтры якой – Уладзімір, князь наўгародскі, а пасля і кіеўскі. Стужка закранае і гісторыю жыцця полацкай князёўны Рагнеды.

Калі полацкая князёўна адмовілася пабрацца шлюбам з Уладзімірам, той захапіў Полацк, зґвалціў Рагнеду на вачах родных, пасля чаго забіў яе бацьку Рагвалода, маці і братоў, а самую яе ўзяў за жонку.

Слоган фільму – «Пабачыць, каб паверыць». Але на меркаванне гісторыка-медыевіста Сяргея Емельянава, які спецыялізуецца акурат на Полацкім княстве, верыць фільму нельга ніяк. Тое, як бачыць рэжысёр стужкі Андрэй Краўчук Рагнеду, істотна адрозніваецца ад агульнапрынятага гледзішча.

«З нарвежскага паходжання князёўны, якая добра ведала свой сацыяльны статус, яны зрабілі плаксівую дзеўку. Абсалютна не ўлічаны стан сучаснай навукі па гэтым пытанні. На сённяшні дзень існуе з дзясятак розных версіяў гэтых падзеяў, рэжысёр прыдумаў адзінаццатую, пры тым не падмацаваную ніякімі гістарычнымі фактамі», – кажа Сяргей Емельянаў.

Напрыклад, у фільме і Рагнеда, і жыхары Полацкага княства паказаныя паганцамі, свой стан, свае абавязкі, яны зрабілі плаксівую дзеўку. Хоць на момант захопу Уладзімірам Полацкага княства яго эліты былі ці хрысціянамі, ці прынамсі знаёмыя з хрысціянствам.

Грубыя гістарычныя недакладнасці кінуліся ў вочы не толькі гісторыкам.

«Я ў шоку. Я абсалютна іншага чакала. Паводле майго ўражання, гэта была разумная дзяўчына і вельмі гордая, а аказалася нейкая неразумная, не ведала, што казаць», – кажуць адна з апытаных намі пасля прэм’еры фільму глядачак.

Гледачы таксама заўважалі, што фільм не толькі назваю нагадвае канадскі серыял «Вікінг»: падобныя і касцюмы, і фрызуры герояў, і іхныя паводзіны.

Сяргей Емяльянаў жа асцерагаецца, каб беларускіх дзяцей не пачалі вадзіць на «Вікінга» класамі, бо веды адтуль здабыць наўрад ці магчыма.

Марына Вашкевіч

Каментары